12 верасня ў публічным цэнтры прававой інфармацыі раённай бібліятэкі прайшоў чарговы прыём грамадзян адвакатам юрыдычнай кансультацыі па Ашмянскаму раёну Дэмбіцкім Яўгенам Іванавічам. Па папярэднім запісе за бясплатнай кансультацыяй да кваліфікаванага спецыяліста звярнуліся чытачы бібліятэкі. Яны цікавіліся жыллёвым, сямейным правам, а таксама некаторымі пытаннямі па адміністратыўна-працэсуальным Кодэксе Рэспублікі Беларусь. Усе, хто прыйшоў на прыём, атрымалі адказы на свае пытанні.