Навінкі часопіснай хвілінкі
9 лістапада сельская бібліятэка аграгарадка Навасёлкі запрасіла людзей сталага ўзросту на інфармацыйны кактэйль “Навінкі часопіснай хвілінкі”. Роля перыядычнага друку ў жыцці грамадства вялікая. Газеты і часопісы нясуць чытачам аператыўную інфармацыю пра ўсё, што адбываецца вакол, асвятляюць найбольш цікавыя падзеі, факты, звесткі, адказваюць на пытанні. Таму ў ходзе мерапрыемства для чытачоў былі прадастаўлены перыядычныя выданні: «Хозяин», «Кудесница», “Гаспадыня”, “Вожык” і г.д. Гэтыя перыядычныя выданні і многія іншыя маюцца ў фондзе бібліятэкі. Усе прысутныя мелі магчымасць пагартаць часопісы, атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія зацікавілі. У заключэнні ўдзельнікі мерапрыемства яшчэ доўга размаўлялі на розныя тэмы.