Наркотыкі паміж жыццём і смерцю
28 лютага сельская бібліятэка аграгарадка Мураваная Ашмянка правяла актуальны дыялог “Наркотыкі паміж жыццём і смерцю”, прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. Прысутныя паглядзелі відэаролік “Наркотыкі – міф і рэальносць”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Ведаць, каб зберагчы сябе”.