Мой шлях да дабрыні
15 ліпеня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Граўжышкі была арганізавана гульнёвая праграма “Мой шлях да дабрыні”, у якой дзеці прынялі актыўны ўдзел. Прысутным было прапанавана падарожжа ў краіну дабра. Падчас падарожжа па чароўнай краіне трэба было прайсці шмат казачных выпрабаванняў і цяжкасцяў. У кожным з гарадоў дзеці адгадвалі загадкі, слухалі вершы і актыўна адказвалі на пытанні віктарыны. Час праляцеў непрыкметна. Усе засталіся задаволеныя.