І ажываюць у памяці імгненні вайны
Прайшло 70 год з таго часу як скончылася Вялікая Айчынная вайна, але рэха яе да гэтага часу заціхае ў людскіх душах. Мы не маем права забыць жахі вайны, забыць тых людзей, што загінулі дзеля таго, каб мы цяпер жылі. Мы абавязаны ўсё памятаць.
У сельскай бібліятэцы аграгарадка Гальшаны прайшла сустрэча пакаленняў “І ажываюць у памяці імгненні вайны…”. На ёй прысутнічалі вучні сярэдняй школы, мясцовае насельніцтва. Падчас мерапрыемства ўзгадваліся падзеі ВАВ, гісторыя вызвалення мястэчка Гальшаны. Дэманстраваліся фотаздымкі ветэранаў вайны, што пражывалі і яшчэ жывуцьна тэрыторыі Гальшанскага сельскага Савета. На жаль, узрост і стан здароўя не дазволілі ім наведаць мерапрыемства асабіста. Дзеці чыталі ваенныя вершы. У выкананні Аляксандра Ката гучалі песні “Жураўлі” і “Няхай імя тваё свяціцца, Беларусь!”. Хвілінай маўчання ўшанавалі ўсіх загінулых у гады вайны. На сустрэчу запрошана Селядцова Марыя Ягораўна, якая была непаўналетнім вязнем фашысцкага канцлагера ў Германіі. Яна распавяла пра жудасныя падзеі тых часоў, што запомніла з дзяцінства. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава малюнкаў “Вайна вачыма дзяцей”, на фоне якой вакальная група вучаніц 4 “А” класа выканала песню “Сонечны круг”. Вядучая Жанна Рыжык правяла агляд літаратуры “Вечны і слаўны подзвіг народа”.
Памяць!.. Час не падуладны над ёй. І колькі б дзесяцігоддзяў не прайшло, ў нашых сэрцах навечна застануцца імены герояў, якія аддалі жыццё за нашу будучыню.