Прывітанне
Навіны
Адно акно
Электронныя звароты
Аб бібліятэках
Гісторыя ДУК "Ашмянская раённая бібліятэка"
Правілы карыстання
Структура
Рэжым работы
Аграгарадкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Баруны
Сельская бібліятэка аграгарадка Гальшаны
Сельская бібліятэка аграгарадка Граўжышкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны
Сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны
Сельская бібліятэка аграгарадка Кракоўка
Сельская бібліятэка аграгарадка Крэйванцы
Сельская бібліятэка аграгарадка Мураваная Ашмянка
Сельская бібліятэка аграгарадка Навасёлкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Станцыя Ашмяны
Клуб "Сустрэча"
Бібліятэкі ў СМІ
2021 год
2020 год
2019 год
2018 год
2017 год
2016 год
2015 год
2014 год
2013 год
Конкурсы, акцыі
Конкурсы
Паслугі бібліятэк
Бясплатныя паслугі
Платныя паслугі
Праграмы, праекты
Праграмы
Праекты
ПЦПІ
Аб ПЦПІ
ПЦПІ раёна
Рэсурсы ПЦПІ
Паслугі ПЦПІ
Узаемадзеянне з органамі ўлады
Бібліёбус
Графік выездаў
План сумесных выездаў
Электронны каталог
Зводны электронны каталог
Новыя паступленні
Кнігі. Мастацкая літаратура
Кнігі. Галіновая літаратура
Электронныя дакументы
Наша відэа
Учора і сёння
Краязнаўства
БД "Ашмяншчына ў асобах і падзеях"
Краязнаўчы каляндар на 2021 год
Відэаматэрыялы

bez visy

ban cyberprest

check 239

Ashmyany 680g

chellendzh

ek11
bibmol
check 120
APROX
ABBOX
ocenJJ
check 243
EBA
ashmy2
Struveee
MURAAA
gorods
ban dlya detskoy
Anons
Nashy dasiagnenni
EDI
Legendy Grodenshiny
check 675 1
AEKSTRIM2

Kraz

insta

ОКРУ

 

Вкcom

Struve

logo

 

Oshmianskiy raiispolkom

NBB

min4

prezident

pravo.by

banner gonbik

 

 

Перакладчык

Belarusian English French German Latvian Lithuanian Polish Russian

new version saita

Мерапрыемствы, праведеныя ў рамках праграмы

2021

Снежань

Сустрэча з творчасцю Максіма Багдановіча “Нязгасная зорка беларускай зямлі”

Літаратурная вечарына “Свет паэзіі Максіма Багдановіча”

Літаратурная віктарына “Калядныя цуды”

Літаратурна-музычная кампазіцыя “І зорка гарыць, і не вяне вянок”


Лістапад

Пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Спадчына", тэма якога "Панарама восеньскіх святаў"

Кніжная выстаўка “Час Вялікай Кастрычніцкай…”

Вечар пытанняў і адказаў “Молодежь в зоне риска: как распознать беду”

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня пад назвай “Свет птушак”

Інфармацыйна-прафілактычная гутарка «За бяспечнае жыццё падлетка»

Літаратурная акцыя “Адкрываем для сябе беларускую кнігу”

Дзень інфармацыі “Шлюб і сям’я ў сучасным грамадстве”

Тыдзень талерантнасці “У адзінстве – сіла народа”

Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Субяседнік” на тэму “У пошуках талерантнасці”

Слайд –гутарка “Прыхільнасці, якія ўносяць жыццё”

Літаратурны форум “Якая кніга патрэбна моладзі?”


Кастрычнік

Інфармацыйная гадзіна цікавых паведамленняў “Чытаем,абмяркоўваем, прапануем”

Брось сигарету – съешь конфету

Прафілактычная рэспубліканская акцыя "За бяспеку разам"

Дзень iнфармацыi "Твоя безопасность - в твоих руках"

Чырвоная кніга - сімвал надзеі

Падарожжа па кнігах Івана Муравейкі


Верасень

Патрыятычны ўрок “Беларусь – краіна адзінства”

Экскурсія ў музей Дугі Струвэ

Прафілактыка COVID-19

Акцыя Бібліяноч “Магія кніг”

Урок інфармацыйнай культуры “Структура кнігі. Выбар кнігі, Як чытаць кнігі”


Жнівень

Мерапрыемства па правілах дарожнага руху “У святлафора няма канікул”

“Адна мара на ўсіх – жыць ў міры і згодзе”

Прававы батл “Падлетак і закон”

Спартыўна-забаўляльная праграма «Чтобы лучше развиваться, нужно спортом заниматься»

Вусны часопіс “Ашмяны: гicторыя i славутасцi”

Пасяджэнне аматарскага аб'яднання “Субяседнік” «Нет алкоголизму и курению»


Ліпень

Бібліятэчная пляцоўка “Каб неба мірнае навек”

Адзіны Купалаўскі дзень на Гродзеншчыне

Гутарка “Творца праўдзівага жыцця”

Выстава-парада «Профессия каждая – самая важная»

Чэлендж # Гарадзеншчына, якая чытае

Тэматычная выкладка літаратуры “Субяседнік шчыры і цікавы”


Чэрвень

Кніжная выстава “Зберажом прыроду – уратуемся самі!”

Гістарычныя чытанні “Пра Радзіму нашу, пра нас”

Кніжная выстава “Вайна праз сэрцы пакаленняў”

Кніжная выстава “Маладзёжны ЧЫТАЙмер”

Кніжна-ілюстрацыйная выстава для моладзі “Моладзь - наша будучыня” і гутарка каля выставы “Моладзь у люстэрку часу”

Кніжная выстава “Моладзь і кніга”


Май

Гучныя чытанні “Чытаем разам кнігі аб вайне”

Абласная акцыя “Мы – гэта памяць”

Інфармацыйны навігатар “І памяць аб вайне нам кнігі пакідаюць”

Вахта памяці “Вартыя памяці людской”

Турнір чытачоў “Роднай мовы жывыя словы”

Вусны часопіс “Як гэта было”

Літаратурны набат “Перапынены палёт”

Экскурсія ў музей студэнтаў БДУ


Красавік

Экскурсія для маладых інвалідаў цэнтра ТЦСАН

Інфармацыйная гадзіна "Беларусь і Расія - мы разам!”

Агляд літаратуры “Хіт-парад кніг-юбіляраў”

Дзень прафарыентацыі “Выбар прафесіі – выбар лёсу”


Сакавік

Пазнавальна-гульнёвая праграма “Бяспечны горад”

Шок-урок “Шкодныя звычкі – згубленае жыццё”

Урок-перасцярога “Жыццё без наркотыкаў”

Кніжная выстава «Прекрасная половина человечества в шедеврах мастеров мира»

Прававы ўрок “Конституционные права человека и гражданина”

Слайд-прэзентацыя “Канстытуцыя – аснова развіцця грамадства і дзяржавы”

Выстава літаратуры “Квітней, мой горад!”

Сустрэчу з моладдзю, прымеркаваную да Дня праваслаўнай кнігі “Верыць – значыць жыць”


Люты

Акцыя "Валянцінка любімаму пісьменніку

Бяспека кожны дзень

Дзень інфармацыі “Прафесія. Адукацыя. Інфармацыя”

Гісторыка-краязнаўчы экскурс “Падарожжа па Панямонні”


Студзень

Кніжная выстава “Горад старажытны і малады”

Гісторыка-краязнаўчы відэакруіз “Мой край, Ашмяншчына”

Ўдзел у Міжнароднай акцыі “Сэлфі ў музеі"


2020

Снежань

Кніжная выстава “Злавесны цень над светам”


Лістапад

Дзень літаратурнага чытання, прысвечанага 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча “Чытаем разам, чытаем услых”

Кніжная выстава “Быў. Ёсць. Буду”

Летапісец народнага лёсу

Літаратурны дэсант “Літаратура аб вайне – у спадчыну маладым”

Тэматычная выкладка літаратуры «Как сберечь энергию в доме»

Тэматычная выкладка літаратуры “Энергазберажэнне - інвестыцыі ў будучыню”


Кастрычнік

Інфармацыйная гадзіна «К знаниям через книгу и компьютер»

 

Верасень

 

Осень – дивная пора

 

29 верасня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Жупраны для чытачоў розных узростаў адбылася прэзентацыя выставы «Осень – дивная пора», якая складаецца з трох раздзелаў: «Литературная осень» – прадстаўлены мастацкія творы А. Н. Майкава, А. С. Пушкіна, І. С. Нікіціна і іншых паэтаў; «Дары осени» – матэрыялы аб вырашчаным ураджаі, дасягненні садаводаў і агароднікаў; «Рецепты осени» – кнігі і перыядычныя выданні, у якіх даюцца рэцэпты прыгатавання розных страў. Гэты раздзел выклікаў асаблівую цікавасць у дарослай катэгорыі чытачоў. Многія з іх тут жа дзяліліся сваімі рэцэптамі і парадамі.

02v 03v

Мая Беларусь

 11 верасня Ашмянская раённая бібліятэка разам з дзіцячай бібліятэкай на свежым паветры арганізавалі работу бібліятэчнай пляцоўкі  “Мая Беларусь”Чытачы бібліятэк і ўсе жадаючыя мелі магчымасць пазнаёміцца з кніжнай выставай “Беларусь велічная і незалежная”, на якой былі прадстаўлены выданні пра веліч і моц нашай дзяржавы, яе прыгажосць і непаўторнасць. Прыцягвала ўвагу фотазона “Я люблю свой край!”, дзе кожны жадаючы мог сфатаграфавацца. 

rbresp4rbresp3

 

Мы за здаровы лад жыцця

10 верасня супрацоўнікі раённай бібліятэкі правялі акцыю “Мы за здаровы лад жыцця”. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава літаратуры “Слагаемые здоровья” і рамонак здароўя “Я здароўе берагу - сам сабе дапамагу”.

Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю знаеміліся з матэрыяламі выставы: кніжнымі і часопіснымі выданнямі, якія расказваюць пра карысць садавіны і гародніны, пра культуру харчавання, пра заняткі спортам і інш.. З задавальненнем наведвальнікі бібліятэкі прымалі ўдзел у квілт-рамонку, адзначаючы для себе найбольш значныя моманты ў фарміраванні свайго здароўя.

На працягу дня можна было паглядзець відэафільмы, ролікі, паслухаць песні на тэму здаровага ладу жыцця.

rb zd

 

Спадчына беларускіх асветнікаў

4 верасня работнікамі сельскай бібліятэкі аграгарадка Гальшаны праведзена пазнавальная праграма “Спадчына беларускіх асветнікаў”,  прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства. Спачатку ўдзельнікі з дапамогай прэзентацыі “Шлях друкаванага слова”  пазнаёміліся з гісторыяй развіцця пісьменства на беларускай зямлі,  з імёнамі асветнікаў, іх высакароднымі справамі. Затым на пляцоўцы каля бібліятэкі была праведзена віктарына “Гісторыя роднага слова”. Таксама працавала чытальная зала пад адкрытым небам,  прысвечаная беларускім асветнікам.

727 728 730

 

Жнівень

 

Аб сяброўстве і сябрах

 

19 жніўня ў сельскай бібліятэцы аг.Жупраны прайшло чарговае пасяджэнне падлеткавага клуба "Собеседник" на тэму "Аб сяброўстве і сябрах". Ўдзельнікі прынялі ўдзел у дыскусіі "Як варта сябраваць". Падчас агляду літаратурнай выставы "Кнігі пра сяброў" прайшлі гучныя чытанні. З велізарным задавальненнем паўдзельнічалі ў гульнях «Мне приятно тебе сказать» и «Вставь слово».

Напрыканцы мерапрыемства прысутныя запомнілі правілы дружбы, што сябраваць трэба абавязкова: не трэба крыўдзіць сяброў, і ўсіх тых, хто нас акружае. А галоўнае, трэба паважаць, дапамагаць адзін аднаму, умець радавацца разам з сябрамі!

zupr11zupr22zupr33

 

“Скарбонка гісторыі Ашмянскага раёна”

14 жніўня 2020 года ў сельскай бібліятэцы аг. Баруны прайшло пасяджэнне аматарскага аб`яднання “Карані” на тэму “Скарбонка гісторыі Ашмянскага раёна”. Удзельнікі пасяджэння змаглі даведацца адкуль пайшла назва горада, у якім годзе упершыню згадваюцца Ашмяны, якія архітэктурныя помнікі знаходзяцца на тэрыторыі Ашмянскага раёна, а таксама прадпрыемствы і арганізацыі.

bor32bor33

 

Ліпень

 

Літаратурнае сузор'е Ашмяншчыны

 

30 ліпеня бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка Жупраны запрасіла чытачоў на выставу-знаёмства Літаратурнае сузор'е Ашмяншчыны”. Прысутныя пазнаёміліся з творчасцю знакамітых пісьменнікаў Ашмяншчыны: Пятра Шаколы, Эдварта Сяргея, Ірыны Ізбіцкай, Анатоля Вішнеўскага.

 2-r 2 2-r 1


Тэма дня – выбары

“Тэма дня – выбары” – пад такой назвай 24 ліпеня прайшоў дзень выбаршчыка ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Гальшаны. У першай палавіне дня на пляцоўцы, каля бібліятэкі, працавала чытальная зала пад адкрытым небам. Чытачам былі прадстаўлены  Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Выбарчы кодэкс, літаратура па асновах ідэалогіі беларускай дзяржавы; быў аформлены інфармацыйны стэнд “Выбары ў СМІ”. У бібліятэцы працаваў Куток маладога выбаршчыка, дзе ў інфармацыйных матэрыялах маладыя людзі маглі знайсці адказы на пытанні адносна выбараў, пазнаёміцца з выбарчым заканадаўствам. Ім ўручаліся памяткі “Будучаму выбаршчыку”. У Публічным цэнтры прававой інфармацыі быў праведзены агляд літаратуры на тэму “Прававое поле пінсіянера”. У бібліятэцы працуе выстава “Насустрач выбарам”.

2v 3v 1 5v 1 5v 2

 

Кніга і газета замест цыгарэты

22 ліпеня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Жупраны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Собеседник» на тэму “Кніга і газета замест цыгарэты. Удзельнікі гулялі ў гульню “Слоўны бой” называючы словы звязаныя са здароўем, запаўнялі анкету, стваралі антырэкламу цыгарэтам. У завяршэнні мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла падлеткаў з выданнямі аб здаровым ладзе жыцця.

6v 1  8v 2 8v 1

 

С физкультурой мы дружны – нам болезни не страшны

17 і 18 ліпеня ў сельскай бібліятэкцы аграгарадка Кальчуны праходзіў літаратурна-спартыўны марафон «С физкультурой мы дружны –нам болезни не страшны». На дзіцячай пляцоўцы была арганізавана кніжная выстава Спорт – шлях да здароўя”на якой былі прадстаўлены кнігі пра спорт, часопісы ЗОЖ і газеты Ашмянскі веснік з рубрыкай “Ведай нашых. Вялікую ўвагу чытачоў прыцягнула кніга Час яркіх спартыўных перамогіншыя выданні. Прысутныя на мерапрыемстве адказалі на пытанні спартыўнай віктарыны «О, спорт, ты мир!». Удзельнікі марафону змагаліся ў розных відах і эстафетах: веласіпедная язда з перашкодамі, спаборніцтвы па валейболу паміж моладдзю мясцовай каманды і прыезджай, гульня ў піянербол, кідкі мяча ў кальцо, падцягванні на турніках, армрэслінг, надзіманне шарыкаў на хуткасць і іншСпаборніцтвы праходзілі пад дэвізам Хутчэй, вышэй, мацней!”У выніку перамагла каманда мясцовай моладзі. Удзельнікі эстафет былі ўзнагароджаны салодкімі падарункамі.

802    806

 

Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!

9 ліпеня сельскай бібліятэкай аграгарадка Баруны было праведзена завочнае падарожжа на тэму “Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных са знакамітымі мясцінамі і гістарычнымі помнікамі роднай краіны, славутымі людзьмі беларускай зямлі. Цікавае і насычанае мерапрыемства пакінула шмат прыемных уражанняў і жаданне далей пазнаваць свой край.

0020 0013

 

І закрасуе скрозь “Шыпшына"

6 ліпеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшлі гучныя чытанні твораў Пятра Глебкі “І закрасуе скрозь “Шыпшына”, менавіта так называўся першы паэтычны зборнік пісьменніка. Чыстая, шчырая любоў да Радзімы натхняла Пятра Глебку на творчую працу. Яго паэзія простая, сціплая і мужная выклікае сапраўднае хваляванне, бо ідзе з сэрца, таму мае магутную сілу і так доўга застаецца яркай старонкай ў беларускай літаратуры. Прысутныя самі, на свой густ, выбіралі вершы і іх зачытвалі. Дапоўніла мерапремства тэматычная паліца “І краскі, і словы завіў у вянок…”.

16

 

Скарбніца сусветнай навукі ў бібліятэцы

3 ліпеня музей Дугі Струвэ сельскай бібліятэкі аг.Гальшаны наведалі навучэнцы Мінскай гімназіі “Навацыя” з прадстаўнікамі АА“Беларускае геаграфічнае таварыства”. Для іх праведзена экскурсія “Скарбніца сусветнай навукі ў бібліятэцыпаказаны відэафільм Дуга Струвэ.

a1a2a3a4

 

Беларусь велічная і незалежная

3 ліпеня падчас раённага свята “Квітней пад небам сінім, Беларусь!” ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” арганізавала ў гарадскім парку бібліятэчную пляцоўку “Беларусь велічная і незалежная”, дзе жыхары горада змаглі пазнаёміцца з інфармацыяй аб дасягненнях нашай краіны, пачынаючы з часу вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і да сённяшніх дзён.  Матэрыялы бвлі прадстаўлены на кніжных выставах  “Жыццё і свабоду здабывалі ў баях”, “Беларусь сёння”, “Ашмяншчына – мой край”. Прыцягвала ўвагу наведвальнікаў фотавыстава гальшанскага краязнаўцы, былой загадчыцы Гальшанскай дзіцячай бібліятэкі Лабунінай Валянціны Сцяпанаўны  “Гэты дзень мы набліжалі як маглі”, якая складалася з серыі фотакарцін, прысвечаных святкаванню ў Гальшанах  Дня Перамогі, пачынаючы з 1967 года. Цыкл фотаработ аўтар прысвяціла помнікам, устаноўленым на тэрыторыі Гальшанскага сельскага Савета, у памяць аб загінуўшых воінах. Сярод іх – помнік на месцы гібелі лётчыкаў А.Аўдзеева і П.Страленкі, а таксама магіла загінуўшага пры вызваленні салдата  Кавецкага, якая знаходзіцца на тэрыторыі царквы Георгія Пераможцы ў Гальшанах. Арганічна дапоўнялі экспануемыя матэрыялы атрыбуты ваенных часоў: салдацкая каска, планшэт, ваенная карта, кавалак калючага дроту. Як сімвал сённяшнага дня побач размясцілася дзіцячая пляцоўка з выставай  кніг, дзіцячымі цацкамі, “сухім” басейнам, у якім малышы з задавальненнем забаўляліся. Старэйшым школьнікам была прапанавана віктарына “Мая Беларусь”.

b2b4b5b7b8

 

 

Чэрвень

 

Куток выбаршчыка

 

 

У гарадскай бібліятэцы горада Ашмяны да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зкспанавана тэматычна-інфармацыйная выкладка літаратуры “Куток выбаршчыка”. Асноўныя палажэнні аб абранні Прэзідэнта і парадак правядзення выбараў вызначаецца Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь. Гэтыя дакументы і рад іншых матэрыялаў, прысвечаных арганізацыйна-прававым пытанням падрыхтоўкі і правядзення выбараў, а таксама ў цэлым выбаршчым тэхналогіям і кампаніям, можна знайсці на прадстаўленай экспазіцыі. Цікавасць у чытачоў выклікае падборка выданняў аб сучасным палітычным, эканамічным і культурным жыцці Беларусі.

61

 

Закон і ты

24 чэрвеня сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны правяла чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання “Субяседнік” на тэму “Закон і ты”. Для дзяцей была прачытана лекцыя Канвенцыя аб тваіх правах”, праведзена інтэрактыўная гульня Што такое самапавага”У завяршэнні мерапрыемства прысутныя атрымалі памяткі Ты і закон”, “Бяспечны Інтэрнэт”.

38 2 38 1 38

 

Беларусь супраць тытуню

3 чэрвеня гарадская бібліятэка горада Ашмяны ў рамках рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-выхаваўчай акцыі “Беларусь супраць тытуню” аформіла літаратурна-інфармацыйную выставу «Курить уже не круто»У 2020 годзе акцыя праходзіць з 31 мая па 21 чэрвеня. Лічбы статыстыкі несуцяшальныя: курцы на планеце складаюць трэцюю частку ўсіх жыхароў, старэйшых за 15 гадоў. На працягу акцыі бібліятэкары знаёмяць карыстальнікаў з выданнямі на супрацьтытунёвую тэматыку, з літаратурай і артыкуламі з перыядычных выданняў па здароваму ладу жыцця, прапануюць рэкламныя лістоўкі.

45 1 45 2

 

Май

 

Вайна праз сэрцы пакаленняў

 

У гарадской бібліятэцы горада Ашмяны, напярэдадні вялікага свята – 75-годдзя Дня Перамогі, экспануецца кніжная выстава “Вайна праз сэрцы пакаленняў”. Захавальнікамі памяці пакаленняў выступаюць кнігі аб Вялікай Айчыннай вайне. Кожны жадаючы можа ўзяць для чытання кнігу на ваенную тэматыку, прачытаць, пакінуць свой водгук аб кнізе, тым самым акцэнтуючы ўвагу чытачоў на пэўны твор аб вайне.

27

 

Сакавік

 

Бібліятэка – месца сустрэчы маладых

 

17 сакавіка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў дзень інфармацыі “Моладзь – наша сучаснасць і будучае”. Бібліятэкары падрыхтавалі для маладых шэрах мерапрыемстваў, сярод якіх: гутарка “Бібліятэка – месца сустрэчы маладых”, краязнаўчая гадзіна “Подзвігам слаўны твае землякі”, віртуальнае падарожжа “Мілы куток маёй Айчыны” і выкладка літаратуры “Моладзь у люстэрку часу”.

AFUK

 

Галоўны Закон – Канстытуцыя

14 сакавіка сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны напярэдадні свята Дня Канстытуцыі РБ арганізавала тэматычную выставу літаратуры “Галоўны Закон – Канстытуцыя. На працягу дня чытачы знаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на выставе і вялі сумеснае абмеркаванне аб тых правах і абавязках, па якіх жывуць людзі. Многім чытачам былі ўручаны тэматычныя буклеты.

b8 b6

 

Мода на здароўе

13 сакавіка сельская бібліятэка аграгадка Кальчуны сумесна з АКіВ аграгарадка Кальчуны для старшакласнікаў правялі ток-шоу Мода на здароўе па прафілактыцы папярэджання ўжывання наркотыкаў і барацьбы з наркаманіяй. Мэтай мерапрыемства была прапаганда здаровага ладу жыцця, азнаямленне з наступствамі ўжывання наркотыкаў, фарміраванне негатыўнага стаўлення да пробы наркатычных сродкаў і навыкаў бяспечных паводзінаў з асобамі, якія ўжываюць наркатычныя рэчывы. Бібліятэкар Алена Шкелда зрабіла агляд выставы Стоп! Наркотык!”. Старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі маёр міліцыі Аляксандр Савянок расказаў аб наступствах, адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за распаўсюджванне і ўжыванне наркатычных сродкаў. Дзецям быў прадстаўлены для абмеркавання відэафільм “Смяротны вынік”. Падлеткі актыўна ўключыліся ў размову, прыводзілі прыклады з жыцця аб тым, як шкодныя звычкі згубна ўплываюць на здароўе і паводзіны чалавека, разважалі над тым, ці варта звязваць сваё жыццё з ужываннем алкаголю і іншых псіхатропных рэчываў.

954 705 633


 

У будучыню – без рызыкі

 

13 сакавіка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны быў праведзены трэнінг “У будучыню – без рызыкі”, прысвечаны тэме прафілактыкі наркаманіі сярод моладзі. Праблема наркаманіі сярод маладых людзей з’яўляецца сёння вельмі вострай і прадстаўляе сабой глабальную пагрозу. Падлеткі, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, актыўна адказвалі на пытанні тэста па нарказалежнасці, удзельнічалі ў шматлікіх заданнях і гульнях. Цікавасць выклікала і прадстаўленая кніжная выстава “Наркотыкам няма месца ў жыцці”.

420 423

 

Открой для себя мир периодических изданий

12 сакавіка бібліятэкары ДУК Ашмянская раённая бібліятэка правялі агляд перыядычных выданняў для моладзі «Открой для себя мир периодических изданий». Прысутным распавядалася аб ролі перыядычнага друку ў жыцці грамадства, аб тым, што газеты і часопісы нясуць чытачам аператыўную інфармацыю пра ўсё, што адбываецца вакол, асвятляюць найбольш цікавыя падзеі, факты, звесткі, адказваюць на пытанні, якія цікавяць нас. Перыядычныя выданні адыгрываюць неацэнную ролю ў выхаванні  маладога пакалення як мабільны спосаб атрымання інфармацыі, перыёдыка адлюстроўвае многія сучасныя праблемы моладзі і тым самым спрыяе яе сацыялізацыі. Прысутным у цікавай форме былі прадстаўлены часопісы: «Наука и жизнь»«Мне 15»«Elle girl»«Гео»«Девчонки»«Волшебный», « Вокруг света» і інш.

AMOli1AMOli3


 

Закон па якому жыве краіна

 

   13 сакавіка напярэдадні Дня Канстытуцыі работнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” правялі слайд-прэзентацыю “Закон па якому жыве краіна”. Прысутным расказалі пра этапы станаўлення Канстытуцыі Беларусі. Таксама наведвальнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай “Канстытуцыя прававы фундамент краіны.”

Akons13

 

Этика сетевого общения

   12 сакавіка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла ролевая гульня “Этика сетевого общения”. Увага прысутных была засяроджана на правілах бяспекі зносін у сацыяльных сетках. Вядучыя прапанавалі жадаючым прыняць удзел у гульні “Спіна да спіны” і адказаць на простае пытанне: як лепш размаўляць з чалавекам, калі мы звяртаемся і глядзім на яго, ці гаворым да яго, адвярнуўшыся спіной. Усе пагадзіліся, што такі ж аналаг і паміж віртуальнымі і рэальнымі зносінамі. Завяршылася мерапремства праглядам тэматычных відэаролікаў.

 676 657 658

 

Бібліятэка-пакаленню NEXT

4 сакавіка ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Гальшаны прайшоў Дзень інфармацыі Бібліятэка-пакаленню NEXT. Старшакласнікі сталі ўдзельнікамі гутаркі з элементамі дыскусіі “Ці актуальная класіка сёння?”, а навучэнцы пачатковых класаў – гульні-віктарыны “Ліверпульскай казкі”. Быў зроблены агляд выстаў “Бібліятэка – пакаленню NEXT”, “Класіка – маладым”, “Ліверпульскай казкі”. Былі падрыхтаваныя рэкамендацыйныя спісы літаратуры “Для чытання сучаснаму маладому чалавеку.

agolsh1agolsh2agolsh3agolsh4

 

Как распознать беду

   5 сакавіка аддзел абслугоўвання і інфармацыі ГУК “Ашмянская раённая бібліятэка запрасіла школьнікаў УА “Сярэдняя школа №3” г. Ашмяны на мерапрыемства  "Как распознать беду", прымеркаванае да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. Вядучыя Святлана Галінская і Вольга Швец расказалі аб глабальнай праблеме грамадства – наркаманіі, негатыўным уздзеянні на арганізм чалавека, асабліва моладзі. На мерапрыемства былі запрошаны: намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Ашмянскага РВК - Яўташук Валянціна Іванаўна, урач псіхіатр-нарколаг Ашмянскай ЦРБ - Мардухай Таццяна Васільеўна, участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Ашмянскага РАУС капітан міліцыі Францкевіч Міхаіл Іванавіч, іерэй Сергій, клерык Храма Уваскрасення. Кожны з выступоўцаў засяродзіў увагу падлеткаў па свайму профілю: былі прыведзены цікавыя выпадкі з жыцця, аб несумяшчальнасці вядзення здаровага ладу жыцця з ужываннем наркотыкаў, аб крымінальнай адказнасці за ўжыванне і збыт наркотыкаў , аб выратаванні душы падрастаючага пакалення. Падчас мерапрыемства моладзі было прапанавана паглядзець прафілактычны відэафільм “В одиночку не справиться”, відэаролікі “Как узнать в наркомане наркомана” і “Вальс смерти”. Моладзь мела магчымасць пазнаёміцца з выставай літаратуры "Осторожно! Наркотики!".
anar1anar2

 

Люты

 

Чараўнік роднага слова

 

26 лютага ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” прайшоў літаратурны вечар “Чараўнік роднага слова”, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння Рыгора Барадуліна. На мерапрыемства былі запрошаны вучні УА “Сярэдняя школа № 1 імя М. Гружэўскага” г. Ашмяны. Прысутных пазнаёмілі з жыццём і творчасцю паэта. Жых Кацярына, Федзюкевіч Мікіта, Жаглевіч Аляксандр, Зянкевіч Даніла, Зянкевіч Ульяна і Панасевіч Уладзіслаў прачыталі вершы Р. Барадуліна, прысвечаныя маці і бацьку. Увазе вучняў быў прапанаваны відэаролік на вершы класіка беларускай літаратуры.

5941 

 

 

Верно служу – ни о чём не тужу

 

21 лютага сельская бібліятэка аграгарадка Граўжышкі правяла конкурс-гульню  «Верно служу – ни о чём не тужу», да Дня абаронцаў Айчыны і Узброенных сіл. Падчас мерапрыемства дзеці змаглі паказаць свой спрыт і знаходлівасць у конкурсах: “Снайпер”, “Сакрэтная шыфроўка”, “Медсанчастка”. У канцы мерапрыемства дзяўчынкі ўручылі хлапчукам падарункі з пажаданнем вырасці адважнымі абаронцамі нашай краіны.

 0-v 

 

 

Любі, шануй, ведай роднае слова

 

21 лютага сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны запрасіла дзяцей мясцовай школы на ўрок беларускай мовы Любі, шануй, ведай роднае слова. Падчас урока дзеці даведаліся аб паходжанні беларускай мовы, былі праведзены конкурс і гульні для знаўцаў роднай мовы, чыталі вершы нашага земляка Францішка Багушэвіча. Да мерапрыемства была аформлена выстава, на якой былі прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў для дзяцей. У заключэнні ўрока  прысутныя атрымалі памяткі Этыкет па-беларуску.

829 

 

 

Кнігі бываюць розныя: з гісторыі кнігі і бібліятэкі

 

     21 лютага ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Станцыя Ашмяны прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Кнігі бываюць розныя: з гісторыі кнігі і бібліятэкі”. На мерапрыемства былі запрошаныя вучні ДУА “Дакурнішскага ВПК комплексу яслі-сад-сярэдняя школа”. Навучэнцы даведаліся аб самых вядомых бібліятэках мінулага і сучаснасці, а таксама пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення кнігі, яе структурай, мастацкім афармленнем.

1970

 

 

Аб скарбніцы сусветнай навукі ў бібліятэцы

 

19 лютага музей Дугі Струве сельскай бібліятэкі аграгарадка Гальшаны наведалі навучэнцы і выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя. Для іх была праведзена экскурсія “Аб скарбніцы сусветнай навукі ў бібліятэцы”, прадэманстраваны відэафільм «Дуга Струве», праведзена віртуальная аглядная экскурсія па Гальшанах. Госці падарылі бібліятэцы відэаролік, зняты вучнямі пры наведванні іншых пунктаў Дугі Струве ў Беларусі.

718 552

 

 

Бібліявізіт у школу

 

18 лютага бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка Граўжышкі з мэтай рэкламы бібліятэкі і папулярызацыі чытання наведала вучняў ДУА “Граўжышкоўскі ВПК яслі-сад-базавая школа”. Падчас наведвання бібліятэкар расказала вучням аб рабоце бібліятэкі, аб карысці чытання для падрастаючага пакалення, якія паслугі аказвае бібліятэка, як цікава і з карысцю можна правесці час у сценах бібліятэкі, аб правілах карыстання кнігай і пазнаёміла дзяцей з навінкамі літаратуры.

452 

 

 

Візіт у дзіцячы садок

 

    12 лютага  бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка Мураваная Ашмянка наведала “Мураванаашмянкоўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”. Дзеці цікава правялі свой вольны час. З задавальненнем слухалі, гарталі старонкі маляўнічых кніг і адказвалі на пытанні.

2992 2993 2997

 

 

Студзень

 

 

Моладзь і кніга

 

Вы маладыя, энергічныя, рознабаковыя і хочаце заваяваць ўсе вяршыні! Адважвайцеся! Менавіта для Вас у аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ДУКАшмянская раённая бібліятэка прадстаўлена кніжная выстава Моладзь і кніга. Тут сабрана найноўшая, маляўнічая літаратура па розных тэмах. А менавіта:Ствары свой імідж. Станьце лідэрам, развівайце свае навыкі і здольнасці, стварыце свой бізнэс, знайдзіце сябе ў любімай працы і проста станьце шчаслівым. “Здаровы дух – здаровае цела. Правільнае харчаванне, заняткі спортам дапамогуць Вам захаваць здароўе і стварыць постаць вашай мары. А цікавыя і захапляльныя апавяданні пра герояў спорту будуць цікавыя шырокай аўдыторыі чытачоў. “Кошт залежнасці – жыццё”. Шкодныя звычкі негатыўна адбіваюцца на здароўі і прыгажосці. У Вас ёсць магчымасць, чытаючы кнігі, прадстаўленыя ў гэтым раздзеле, перамагчы іх раз і назаўжды. “Сакрэты поспеху”. Модныя строі, прыгожая хада, мастацтва макіяжу і манікюру, прычоска, добрыя манеры дапамогуць Вам выглядзець на ўсе сто працэнтаў і адкрыць дзверы ў любое грамадства. “Майстэрства ўмелых рук”. Кнігі гэтага раздзелу прысвечаныя таму, як з падручных матэрыялаў зрабіць эксклюзіўны прадмет інтэр’еру ці стыльнае ўпрыгожванне і даць другое жыццё звыклым для нас рэчаў. Тут Вы знойдзіце ідэі, якія можа ўвасобіць любы чалавек. Галоўнае – не баяцца фантазіраваць і здзіўляць. Пры складанні выставы мы арыентаваліся на моладзь, яе погляды, прагу да пазнання свету, і вельмі спадзяемся, што кніга, паслужыць ёй годным арыенцірам у жыцці. Мы запрашаем Вас, паважаныя чытачы, не адставаць ад моды і чытаць разам з намі!

 

488 4888

 

 

 

 

Лістапад

Са СНІДам можна змагацца

30 лістапада ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Мураваная Ашмянка прайшлаінфармацыйная відэагадзіна “Са СНІДам можна змагацца для вучняў старэйшагаўзросту. Прысутным быў паказаны відэаролік «Защити ради жизни» і падрыхтавана кніжная выстава «ВИЧ и СПИД: что нужно знать взрослым и детям».

mu1mu2mu3


 

Неабходна ведаць сёння , каб жыць заўтра

30 лістапада ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Жупраны прайшла прафілактычная акцыя “Неабходна ведаць сёння , каб жыць заўтра”. У акцыі прынялі ўдзел школьнікі 8-11класаў Жупранскай сярэдняй школы. Прысутныя даведаліся аб першым закліку да сацыяльнай памяркоўнасці і пашырэнню абмену інфармацыяй па гэтай праблеме, аб праграме, якая аб'ядноўвае шэсць спонсараў сусветна вядомых арганізацый . Таксама цікавай стала інфармацыя пра сімвал барацьбы са Снідам і яго аўтара Франка Муру. У заключэнні атрымалі памяткі па прафілактыцы захворвання і знакі барацьбы са Снідам – чырвоныя стужкі.

j1j2


 

Бязлітасны дыягназ – СНІД

 

30 лістапада ў сельскую бібліятэку аграгадка Кальчуны былі запрошаны навучэнцы старэйшых класаў, студэнты і рабочая моладзь на  гадзіну душэўнай размовы“Бязлітасны дыягназ – СНІД, прысвечаную Міжнароднаму дню барацьбы са СНІДам. Некалькі дзён дзейнічала кніжная выстава СНІД – пагроза самому існаванню чалавецтва, па якой быў зроблены кароткі агляд. У гутарцы з моладдзю вялася размова аб прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі. Удзельнікі адказвалі на пытанні анкеты правільна, тым самым паказаўшы свае веды. Вялі бурнае абмеркаванне і выказвалі сваё меркаванне. У фае была аформлена фотавыстава “Скрадзеная СНІДам спадчына: вядомыя і загінуўшыя”.

sp1sp2

 

 

 

Soc. garant

AbaneR
Welodvijenie
bezwizowy wezd
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

BelarusPom
korrup
nasekenie
sport

001329 806694

Rolik

check 240
groditogi
Korobchicy

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Колькасць наведванняў:

счетчик посещений

RizVN Login