З мэтай прыцягнення да чытання і папулярызацыі кніг аб вайне, з красавіка месяца ў ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” стартуе флэшбук “Кнігі аб вайне”, прымеркаваны да 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Флэшбук – гэта кніжны флэшмоб ў Інтэрнэце! На працягу года супрацоўнікі бібліятэкі будуць знаёміць чытачоў з кнігамі праз фрагменты тэксту, ілюстрацыі, біяграфіі аўтараў, асабістыя перажыванні. Далучыцца да флэшбука можа любы жадаючы, зарэгістраваны ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». УДЗЕЛЬНІЧАЙЦЕ І ПАКІДАЙЦЕ СВАЕ КАМЕНТАРЫІ ЎПАДАБАНАЙ КНІГІ.