Прывітанне
Навіны
Адно акно
Электронныя звароты
Аб бібліятэках
Гісторыя ДУК "Ашмянская раённая бібліятэка"
Правілы карыстання
Структура
Рэжым работы
Аграгарадкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Баруны
Сельская бібліятэка аграгарадка Гальшаны
Сельская бібліятэка аграгарадка Граўжышкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны
Сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны
Сельская бібліятэка аграгарадка Кракоўка
Сельская бібліятэка аграгарадка Крэйванцы
Сельская бібліятэка аграгарадка Мураваная Ашмянка
Сельская бібліятэка аграгарадка Навасёлкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Станцыя Ашмяны
Клуб "Сустрэча"
Бібліятэкі ў СМІ
2021 год
2020 год
2019 год
2018 год
2017 год
2016 год
2015 год
2014 год
2013 год
Конкурсы, акцыі
Конкурсы
Паслугі бібліятэк
Бясплатныя паслугі
Платныя паслугі
Праграмы, праекты
Праграмы
Праекты
ПЦПІ
Аб ПЦПІ
ПЦПІ раёна
Рэсурсы ПЦПІ
Паслугі ПЦПІ
Узаемадзеянне з органамі ўлады
Бібліёбус
Графік выездаў
План сумесных выездаў
Электронны каталог
Зводны электронны каталог
Новыя паступленні
Кнігі. Мастацкая літаратура
Кнігі. Галіновая літаратура
Электронныя дакументы
Наша відэа
Учора і сёння
Краязнаўства
БД "Ашмяншчына ў асобах і падзеях"
Краязнаўчы каляндар на 2021 год
Відэаматэрыялы

bez visy

ban cyberprest

check 239

Ashmyany 680g

chellendzh

ek11
bibmol
check 120
APROX
ABBOX
ocenJJ
check 243
EBA
ashmy2
Struveee
MURAAA
gorods
ban dlya detskoy
Anons
Nashy dasiagnenni
EDI
Legendy Grodenshiny
check 675 1
AEKSTRIM2

Kraz

insta

ОКРУ

 

Вкcom

Struve

logo

 

Oshmianskiy raiispolkom

NBB

min4

prezident

pravo.by

banner gonbik

 

 

Перакладчык

Belarusian English French German Latvian Lithuanian Polish Russian

new version saita

Материалы

680 гадоў г.Ашмяны

680 гадоў

Горад Ашмяны (1341)

Ашмяны – адзін з райцэнтраў у Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь.  Размешчаны ўздоўж ракі Ашмянкі ў 220 км ад Гродна, 120 км ад Мінска, 55 км ад Вільнюса і ў 17 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны. Праз горад праходзяць аўтамагістралі Мінск–Вільнюс і Астравец–Гродна.

Упершыню Ашмяны ўпамінаюцца ў “Хроніцы літоўскай і жамойцкай” у 1341 г. як замак і населены пункт  Віленскага княства ВКЛ, належалі Гедзіміну, потым яго сынам. У канцы ХІV ст. атрымалі статус горада ад Вітаўта.

У пачатку ХVІ ст. горад перанесены на новае месца, дзе ўтварылася  паселішча Новыя Ашмяны. Старажытная частка – Старыя Ашмяны – у 1505 г.  аддадзена францыскан-цам, якія пабудавалі тут касцёл і драўляны кляштар. У ХVІ ст. гораду дадзена магдэбургскае права, Ашмяны становяцца  цэнтрам павета ў складзе Віленскага ваяводства.  У Паўночную вайну 1700 – 1721 гг. Ашмяны  заняты і разрабаваны шведамі. 

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. горад –  у складзе Расійскай імперыі. У вайну 1812 г. Ашмяны акупіравалі і часткова спалілі французскія войскі. У 1811 г. у горадзе  1,8 тыс., у 1848 г. – 4,1 тыс. жыхароў.  Знаходзілася 346 дамоў, 3 гарбарні, 35 крам, павятовае вучылішча, 2 бальніцы.   Пасля Першай сусветнай вайны  і да 1939 г. горад лічыўся часткай Польшчы,  затым у горадзе ўсталявалася  ўлада Саветаў.   25 чэрвеня 1941 г. Ашмяны акупіравалі нямецка-фашысцкія захопнікі. За час акупацыі ў горадзе і раёне знішчаны 1784 чалавекі. 7 ліпеня 1944 г. горад вызвалілі войскі Чырвонай Арміі.

У 1944 г. Ашмяны ў складзе БССР,  уваходзілі ў Маладзечанскую а з 1960 г. у Гродзенскую вобласці. У 1970 г. у Ашмянах было 9,6 тыс. жыхароў; у 2010 г. – 14,8 тыс.;  на 01.01.2020 г.  – 16,0 тыс.  

З 1991 года – у складзе суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Горад развіваецца ўздоўж ракі з паступовай забудовай тэрыторыі ў межах аўтамабільнай магістралі Мінск–Вільнюс. развіваецца жыллёвы  сектар аднапавярховай забудовы.  

З прамысловых прадпрыемстваў працуюць ААТ “Ашмянскі мясакамбінат”, “Ашмянскі сыраробны завод”, ААТ “Радыётэхніка”, ААТ “Белкава”, Ашмянскі дражджавы завод.

У горадзе аграрна-эканамічны каледж, прафесійны аграрна-тэхнічны каледж, 3 сярэднія школы, гімназія, цэнтр карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі, цэнтр пазашкольнай работы, 6 дзіцячых садкоў, цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства, дзіцячая школа мастацтваў, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, Дом культуры, краязнаўчы музей імя Ф.Багушэвіча, 3 бібліятэкі: раённая,  дзіцячая,  гарадская. Пры Доме культуры з 1947 г. існуе народны тэатр,  з 1972 г. народны ансамбль песні і танца “Крыніцы”.

           У Ашмянах знаходзяцца брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан. Пастаўлены помнікі барацьбітам за савецкую   ўладу,  якія  загінулі   ў  1939–1941 гг.  Дзейнічаюць царква Уваскрэсення Хрыстова 2-й  палавіны ХІХ ст., касцёл  Св. Міхаіла  Архангела. Выдаецца газета “Ашмянскі веснік”.

 

Бібліяграфія:

1. Александрович, Е. История города – в республиканском проекте / Елена Александрович // Ашмянскі веснік. – 2014. –5 сакавіка (№17). – C.3.

2. Ашмяншчына: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай знакамітым людзям, гісторыка-архітэктурным помнікам, гістарычным падзеям і мясцінам Ашмяншчыны ХVI-ХХ стст., 15 кастрычніка 1993 г./ навуковы рэдактар і складальнік І.П. Крэнь. – Гродна–Ашмяны, 1995. – 113с.

3. Ашмяншчына турыстычная: даведачнае выданне/ кіраўнікі праекта: В.М. Лузіна, В.Л. Дубоўскі; адказны за выпуск С.К. Жылік. – Мінск: ЗАТ “Юнiпак”, 2008. – 25 с.

4. Ашмяны // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 650–654. (З гісторыі населеных пунктаў).

5. Ашмяны: з гісторыі горада; У.А. Ліхадзедаў, А.М. Карлюкевіч; паштоўкі У.А. Ліхадзедава// Знiчкi Айчыны: гiсторыя Беларусi ў старых паштоўках. – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2008. – C.8-17.: іл.

6. Ашмяны // Культура Беларусi: энцыклапедыя. Т.1 / рэдкал.: Т.У. Бялова [і інш.]. – Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. – C.344.

7. Фiлiповiч, Т. У. Падарожжа па ашмянскаму краю = A Journey About the Land of Ashmiany : фотаальбом / Тамара Філіповіч. – Мінск: Конфидо, 2010. – 156 с.

 

 

Soc. garant

AbaneR
Welodvijenie
bezwizowy wezd
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

BelarusPom
korrup
nasekenie
sport

001329 806694

Rolik

check 240
groditogi
Korobchicy

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Колькасць наведванняў:

счетчик посещений

RizVN Login