24 красавіка Ашмянская раённая цэнтральная бібліятэка правяла гадзіну-рэквіем “Яшчэ баліць чарнобыльская рана”, прымеркаваную да Дня Чарнобыльскай трагедыі. Разам з вядучымі Святланай Галінскай і Вольгай Пляшковай прысутныя, у большасці гэта былі вучні 10-х класаў СШ №1, звярнуліся да тых падзей, якія адбыліся ў веснавы дзень 28 гадоў назад, успомнілі гераічныя ўчынкі выратавальнікаў, даведаліся больш падрабязна, што нясе радыяцыйнае забруджванне людзям.
Гучалі вершы, прысвечаныя падзеям чарнобыльскай катастрофы. Бібліёграф Алена Дашчынская пазнаёміла з літаратурай адпаведнай тэматыкі.
Эмацыянальнасці ўспрымання пачутага садзейнічалі прэзентацыя “Чарнобыль: гэта не павінна паўтарыцца” і відэакліп на песню “Чарнобыль”, муз. Г.Гармаша, сл. Г.Бураўкіна, у выкананні А.Ярмоленкі і ансамбля “Сябры”.