Па цяжкіх дарогах вайны ішлі нашы землякі
30 чэрвеня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Кальчуны прайшло пасяджэнне аматарскага аб`яднання “Спадчына” на тэму “Па цяжкіх дарогах вайны ішлі нашы землякі”. Мерапрыемства адбывалася на свежым паветры, дзе ўдзельнікі атрымалі шмат цікавай інфармацыі аб падзеях Вялікай Айчынай вайны ў сваёй мясцовасці. З вялікай павагай і пашанай вялі размову пра ветэранаў вайны і па традыцыі пад час мерапрыемства павіншавалі імянінніцу, якая нарадзілася ў канцы чэрвеня, Барысевіч Арыну.